Новости
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.
22.02.2023
21
лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сярод мноства моў у нас ёсць адна асаблівая –
родная, беларуская мова. Прафсаюзны камiтэт
Магiлеўскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельнiцтва арганiзаваў
мерапрыемства – Дзень роднай мовы, прысвечанае мове, якую мы завем матчынай.
Старшыня прафкама з прыгожым прывітальным словам звярнулася да сваiх
калег i з гонарам адзначыла, што нам у спадчыну засталася ўнікальная мова
– жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі
нацыянальны скарб.
З
мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай
свядомасці прайшла віктарына “Размаўляем па-беларуску!”. Чыталi вершы
беларускiх паэтаў, з цікавасцю адказвалі на пытанні, састаўлялі з
выбраных словаў беларускiя прыказкi i прымаўкi. Журы конкурсу пад кiраўнiцтвам начальнiка упраўлення Таццяны Гоман вызначыла пераможцаў, якiя атрымалi ў падарунак кнiгi на беларускай мове.