Дзяржаўны гімн мае сваіх аўтараў: музыку да яго напісаў беларускі кампазітар Н. Ф. Сакалоўскі, а словы – беларускія паэты М. М. Клімковіч і У. І. Карызна.
Мы,
беларусы – мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і. Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Дружба народаў – сіла народаў – Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны – радасці сцяг! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! |
![]() |
Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў на заканчэнні важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім Прысягі.
Грамадзяне могуць выконваць (праслухоўваць) Дзяржаўны гімн у час народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго.
У якасці знака выяўлення павагі да Дзяржаўнага гімна пры яго афіцыйным выкананні прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з заканадаўствам).
Больш падрабязна з тым, у якіх выпадках выконваецца і можа выконвацца Дзяржаўны гімн, можна азнаёміцца ў главе 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. №301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".