Электронныя звароты могуць быць накіраваныя ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей – Фонд) па электроннай поште fsp@ssf.gov.by або праз рубрыку «Электронныя звароты» на сайце Фонду.
Перад зваротам абавязкова азнаёмцеся з правіламі.
Электронныя звароты, якія паступілі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:
у тэрытарыяльных органах Фонду, размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;Электронныя звароты, якія змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Фонду, на працягу пяці працоўных дзён накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы, арганізацыі для разгляду ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй з паведамленнем заяўнікам у той жа тэрмін або ў той жа тэрмін у парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон), Фонд пакідае такія звароты без разгляду па сутнасці і паведамляе аб гэтым заяўнікам з растлумачэннем аб тым, у якую арганізацыю патрэбна звярнуцца для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.
у іншых дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых органаў ці арганізацый.
Электронныя звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней за пяць працоўных дзён вяртаюцца заяўнікам з растлумачэннем ім парадку абскарджвання судовых пастаноў.
Электронныя звароты, якія змяшчаюць інфармацыю аб злачынстве, якое рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейснена або іншым правапарушэнні, не пазней за пяць працоўных дзён накіроўваюццая Фондам ў адпаведныя праваахоўныя ці іншыя дзяржаўныя органы.
Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, якія ўстаноўлены ў артыкулах 12, 25 Закона.
Звароты грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны змяшчаць:
Звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія падцвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У электронных зваротах грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду ў тэрытарыяльных органах Фонду з прыкладаннем (пры наяўнасці) пацвярджаючых гэтую інфармацыю дакументаў.
У адпаведнасці з арт.16 і п.3 арт.25 Закона заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай (электроннай) заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту Фонд спыняе разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртае заяўніку арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.
Адказы Фонду на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (220004, г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 23, к.2).
На падставе арт.15 Закона электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, пазначаны ў электронных зваротах.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі: