Галоўная / Аб Фондзе

Аб Фондзе

Фонд ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Палаженнем аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджаным  Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 40 «Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны».

Фонд з’яўляецца дэпартаментам з правамі юрыдычнай асобы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, мае самастойны баланс, пячатку і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем.

Асноўнымі задачамі Фонду з’яўляюцца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па кіраванні сродкамі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, распрацоўка ў межах яго кампетэнцыі прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, ажыццяўленне прафесійнага пенсіённага страхавання, міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтых галінах дзейнасці.