Аб Фондзе
Фонд ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Палаженнем аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. № 40 «Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны».
Фонд з’яўляецца дэпартаментам з правамі юрыдычнай асобы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, мае самастойны баланс, пячатку і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем.
Асноўнымі задачамі
Фонду з’яўляюцца рэалізацыя дзяржаўнай
палітыкі па кіраванні сродкамі
дзяржаўнага сацыяльнага
страхавання, распрацоўка ў межах яго кампетэнцыі прапаноў па
ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні,
ажыццяўленне прафесійнага пенсіённага страхавання, міжнароднае
супрацоўніцтва ў гэтых галінах дзейнасці.