Новости

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

22.02.2023
 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Сярод мноства моў у нас ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова. Прафсаюзны камiтэт Магiлеўскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельнiцтва арганiзаваў мерапрыемства – Дзень роднай мовы, прысвечанае мове, якую мы завем матчынай. Старшыня прафкама з прыгожым прывітальным  словам звярнулася да сваiх калег i з гонарам адзначыла, што нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.  

З мэтай выхавання цікавасці да беларускай мовы, фарміравання нацыянальнай свядомасці прайшла віктарына “Размаўляем па-беларуску!”. Чыталi вершы беларускiх паэтаў, з цікавасцю адказвалі на пытанні,  састаўлялі  з выбраных словаў беларускiя  прыказкi i прымаўкi. Журы конкурсу пад кiраўнiцтвам начальнiка упраўлення Таццяны Гоман вызначыла пераможцаў, якiя атрымалi ў падарунак кнiгi на беларускай мове.




Все Новости

Интернет-ресурсы